Забаўляльны калаўрот

0

У апошні месяц года мы заўсёды чакаем захапляючых падзей і прыемных эмоцый. У паветры лунае водар будучага свята, кружыць галаву прадчуванне самай яркай, вясёлай, доўгай і чарадзейнай ночы.

Набліжаецца новы — 2009 год. Што прынясе нам ён, якія загадкі загадае, ці, наадварот, разблытае, нарэшце, вузлы неразуменныя і супярэчнасць?.. Між тым, нам, як і раней, ззяе Зорка Надзеі, і толькі яна, адзіная, дае моц не здавацца і падымацца з кален, калі жыццё, у чарговы раз, паслужліва-выпрабавальна падстаўляе «падножку».
Дык пераможнага нам усім шляху, і з надыходзячым! А ў падарунак «Кур'ера» наш калега з Любані Сяргей Квіткевіч прэзентуе свае новыя вершы і фотаздымак.

Реклама

Што там творыцца у свеце?
Ставіць восень крыж на леце.
Спакваля яшчэ, павольна,
Але ж цвёрда ды няўмольна.

Вось ужо прыйшоў на ганак
Халаднейшы крышку ранак.
І раса сцюдзёней стала,
Што на травы зноў упала.

Ад таго на ўскрайку вёскі
Кветак скурчыла пялёсткі.
І прыціх, нібы хто спудзіў,
Строкат конікаў на лузе.

Вось у небе там, над жытам,
Штось трывожнае разліта.
І на шэры дол няспешна
Жоўты ліст злятае першы…

* * *
Зноў канцэрт. І зноў у зале
цесна —
Яблыку зляцець няма куды.
На галодны страўнік што за песня?!
Ды ўсяго адзін крок да бяды!

Гэта ж будзе невыносны сорам,
Ўся кар’ера грымне пад адхон,
Як пачнуць на сцэне дружным
хорам
Жываты бурчаць у мікрафон.

І слухач тады памрэ ад смеху —
Горшай кары не вядома мне!
І пасля, бадай, да скону веку
Не вярнуць нам, дзеўкі,
рэнаме.

Трэба неадкладна, хоць ты трэсні,
Бруха якой ежаю заняць.
Заспяваем так, што нашы песні
Аж да сонца здоляюць дапяць

* * *
Побач з такой краляй
Ў целе кроў іграе
Ды паціху едзе
У сутонне дах:

Побач з такой краляй
Розум свой губляе
І хлапец зялёны,
І дзяцюк ў гадах.

Побач з такой краляй
Ў юнакоў страляе
Купідон гарэзны
Метка — першы сорт!

Побач з такой краляй
Шчасце акрыляе.
І знянацку торкне
У рабрыну чорт.

Побач з такой краляй
Сэрца размаўляе
Моваю санетаў
Ды высокіх од.

Побач з такой краляй
У мазгах гуляе
Тых жаданняў грэшных
Дзікі калаўрот.

Сяргей Квіткевіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии