Угодкі паўстання

0

Акцыя, пад час якой моладзь партыі БНФ і прадстаўнікі мясцовай інтэ-лігенцыі ўшанавалі памяць слуцкіх паўстанцаў, адбылася 23 лістапада каля Слуцкага краязнаўчага музея. Яна прайшла без перашкод з боку міліцыі, нягледзечы на атсутнасць дазволу Слуцкага райвыканкама на яе правядзенне.

«Высветлілася, што адзінае месца ў Слуцку, вызначанае для правядзення масавых мерапрыемстваў, — гарадскі стадыён у парку культуры, — паведаміў Віталь Амяльковіч, жыхар Слуцка, які падаваў заяву на правядзенне мерапрыемства і атрымаў адмову Слуцкага райвыканкама, у размове з карэспандэнтам „Кур'ера“. — Яшчэ больш мяне здзівіла супадзенне: менавіта ў абраны дзень, 23 лістапада, на стадыёне запланаваны спартыўныя мерапрыемствы. З гэтай прычыны мне адмовілі. Перад акцыяй я наведаў стадыён і на свае вочы ўбачыў, што ніякіх спаборніцтваў там не адбываецца».
Акцыя на пляцоўцы перад будынкам Слуцкага краязнаўчага музея ўсё ж адбылася. Яе ўдзельнікі з Мінска выступілі з прамовамі, выканалі песню пра слуцкіх паўстанцаў, але бел-чырвона-белыя сцягі не разгортвалі, каб не прыносіць непрыемнасці случчанам, якія прыйшлі ўшанаваць памяць паўстанцаў.
Антон Астаповіч, старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, паведаміў «Кур'еру», што ў час вандроўкі па мясцінах Слуцкага збройнага чына ўдзельнікі экскурсіі наведалі на Капыльшчыне вёскі Грозава, дзе фарміраваўся грозаўскі полк паўстанцаў, і Семежава, дзе адбыліся жорсткія баі паміж паўстанцамі і чырвонаармейцамі.

Таццяна Гусева

Реклама

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии