Забаранілі мітынг каля краязнаўчага музея

0

Слуцкі райвыканкам не дазволіў праводзіць 23 лістапада мітынг, прысвечаны ўшанаванню памяці ўдзельнікаў Слуцкага паў-стання 1920 года (Слуцкага збройнага чына).

Такі адказ атрымаў на сваю заяву 15 лістапада жыхар Слуцка Віталь Амяльковіч. У лісце за подпісам старшыні райвыканкама Аляксандра Драко адзначана, што пляцоўка каля краязнаўчага музея не з’яўляецца пастаянным месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў. Улады спасылаюцца на рашэнне Слуцкага райвыканкама № 1446 ад 13 ліпеня 2006 года «Аб вызначэнні на тэрыторыі раёна пастаянных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў».
«Акцыі да ўгодкаў Слуцкага паўстання традыцыйна адбываюцца каля музея на працягу апошняга дзесяцігоддзя, — зазначыў Віталь Амяльковіч у размове з карэспандэнтам „Кур'ера“. — Зараз я спрабую дамовіцца з мясцовымі ўладамі, каб чыноўнікі прапанавалі альтэрнатыўнае месца для правядзення мітынга. У любым выпадку ўшанаванне памяці слуцкіх паўстанцаў адбудзецца ў Слуцку 23 лістапада з удзелам мінскай моладзі».

Таццяна Гусева

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии