Слуцкая настаўніца стварыла музей

0

Этнаграфічны куток «Пад стрэхамі продкаў» адкрыецца ў Слуцкай СОШ № 10 імя С.Ф. Рубанава 13 лістапада.

Яго стварыла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Пашнічная, якая за 30 гадоў сабрала болей за 400 экспанатаў з розных раёнаў Беларусі: Старадарожскага, Слуцкага, Салігорскага, Стаўбцоўскага, Капыльскага і іншых.
Жамчужынамі кутка з’яўляюцца калыскі, абрусы, ручнікі, ільняныя сарочкі XIX стагоддзя, посцілкі, ложак ручной работы, якому больш за сто гадоў, выцінанкі і вышыванкі, калаўроты і прасніцы. Па меркаванні Ларысы Пшанічнай, для якой стварэнне гэтай калекцыі стала справай жыцця, этнаграфічны куток дапаможа дзецям адчуць сябе беларусамі, захапіцца працай і майстэрствам свайго народа.

Отдел новостей

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии