Наліць ці не наліць?

0

— Адкуль з’явілася
Тое ліха:
Аб’явіў галадоўку
На днях мой Ціхан.
У знак пратэсту
Супраць сваёй жонкі,
Што не даю яму
Я самагонкі.
Жыве ён адзін зараз
У клуні,
У прыбудове з Цялушкай Красуняй.
Прыходзяць сябры
Іншы раз да яго,
Прыносяць гарэлку,
П’юць… А чаго?
Хай сабе п’юць, толькі сваю,
Бо я ім і кроплі сваёй не даю.
А Ціхан і тут свой гонар трымае:
Не есць, толькі п’е, а потым
Спявае.
Чакае, каб шклянку
Сваёй наліла.

Без чаркі маёй не ідзе да стала.
Скарыцца мо трэба, паклікаць
У хату,
Бо Ціхан змарнее — куды будзе Варты?

Реклама

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии