Падазена заява на правядзенне мітынга

0

Жыхар Слуцка Віталь Амяльковіч 3 лістапада падаў ў Слуцкі райвыканкам заяву, у якой просіць мясцовыя ўлады даць дазвол на правядзенне 23 лістапада мітынга, прысвечанага ўшанаванню памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання 1920 года (Слуцкага збройнага чыну).

Месца правядзення абранае традыцыйнае — пляцоўка перад Слуцкім краязнаўчым музеем. Калі дазвол будзе атрыманы, плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел да 100 чалавек.

Реклама

Таццяна Гусева

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии