Аддзел дзіцячага харчавання адкрыўся ў Салігорску

0

У салігорскім магазіне «Центральный», што на скрыжаванні вуліц Леніна і Казлова, пасля рамонту адкрыўся даўно чаканы аддзел дзіцячага харчавання.

Калі быць справядлівым, тут не знойдзейцца ўсяго асартыменту, што вырабляе сёння чалавецтва для маленькіх сваіх грамадзян. Але магазін зрабіў добрую справу для дзяцей і мам, бо ў горадзе даўно не працавала «дзіцячая кухня».
«Раней мы з мужам за дзіцячым харчаваннем ехалі ў Мінск. Цяпер на месцы можна купіць многа карыснага. Дзякуй таму, хто паклапаціўся аб гэтым», — кажа пакупніца Таццяна.
«Вялікім попытам карыстаюцца дзіцячыя прадукты з Расіі ад фірмы Хеіnz, ад Венгерскай фірмы Hipp. З беларускай вытворчасці тут БелЛакт і кансервы з Маларыты», — гаворыць прадавец аддзела Таццяна Анатольеўна.

Реклама

Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии