Удастоены ордэна Маці

0

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за выхаванне пяці і больш дзяцей 37 жанчын удастоены ордэна Маці, з іх 10 жывуць у нашым рэгіёне.
Ганаровую ўзнагароду атрымаюць:

Слуцкі раён
Аксана Башура, фельчар станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы; Ганна Кулеш і Таццяна Лапцэвіч, хатнія гаспадыні з горада Слуцка; Марына Шчарбіцкая, работніца установы адукацыі «Яслі-сад № 4» горада Слуцка;

Салігорскі раён
Ірына Вялічка, работніца цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы аддзела культуры Салігорскага райвыканкама; Святлана Калянчук, сацыяльны работнік Салігорскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва; Наталля Ягорава, начальнік аддзела тэхнічнага кантролю ААТ «Купалінка»;

Реклама

Любанскі раён
Святлана Бадзюл, хатняя гаспадыня з гарадскога пасёлка Урэчча; Алена Гаўрыловіч, аператар машыннага даення СВК «БВА»;

Капыльскі раён
Анжэла Брагіна, хатняя гаспадыня з вёскі Семежава.

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии