СПАЧУВАННЕ

0

Недарэчнае дарожна-транспартнае здарэнне перапыніла жыццё Рамазана Гейбулахавіча Сулейманава.
З 1988 года Рамазан Гейбулахавіч працаваў у Слуцкай узбуйненнай друкарні. Яго ведалі, як добрасумленнага працаўніка і добразычлівага, жыццярадаснага чалавека, нягледзячы на тое, што лёсам было наканавана мноства выпрабаванняў.
Самае цяжкае з іх — страта адзінага сына ў аўтамабільнай аварыі крыху больш за тры гады назад.
Вечарам 26 верасня, падобна, з-за чыёйсьці бяспечнасці пад коламі аўтамабіля апынуўся сам Рамазан Гейбулахавіч Сулейманаў. Шкада, вельмі шкада…
Выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім нябожчыка.

Калектыў рэдакцыі «Кур'ера»

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии