Правільны дыягназ

0

— Чаму на цемені ў мяне
Выпадаюць валасы?
А вось на барадзе — дык не,
Нават прыгожыя вусы! -
Звярнуўся Янка да ўрача
З гэтакім пытаннем.
Той усміхнуўся і пачаў:
— Гэта ад кахання…
Дзяўчыну пакахалі вы,
Не хочаце ёй здрадзіць.
Яна не лезе з галавы,
А валасы вылазяць…

Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии