Дзякуй касіру Наталлі

0

На днях злавіў сябе на думцы, што даўно не звяртаў увагі на нашу сферу паслуг: ці то з-за занятасці сваёй, ці то з-за таго, што не сутыкаўся з запамінальнымі прыкладамі якаснага або абыякавага абслугоўвання.

Гэтую шэрую мітусню нашых будняў разбавіла наведванне чыгуначнай станцыі «Слуцк», куды давялося звярнуцца за папярэднім набыццём білета, каб адправіцца ў камандзіроўку без выстойвання чэргаў на Мінскім вакзале. Прызнаюся адразу: праца маладой дзяўчыны ў касе станцыі без перабольшвання была прыкладам уважлівасці, дабразычлівасці, цярплівасці. Гэтаму чалавеку нельга было не сказаць, што яна менавіта на сваім месцы, што яе ўвага радуе людзей.
Будзеце на вакзале — пры магчымасці звярніце ўвагу на працу Наталлі Мажэйка. Мяркую, у вас таксама з’явіцца жаданне парадавацца за яе і выказаць сваю падзяку.

Реклама

Міхаіл Рудольфавіч, г Слуцк

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.