Бытавыя замалёўкі

0

Дарэмнае галенне
— Кажу я, сяброўка,
ад чыстага сэрца,
калі мой Захар
перад сном пагаліцца,
я чую: на нешта
ўжо спадзяецца…
— Вядома, жадае
бліжэй прытуліцца!
— А вось перад сном
прычоску зраблю я,
Захар у адчаі:
«Навошта жаніўся!».
Мо тыдзень адзін
у кладоўцы начуе.
Таму вось дарэмна
ён сёння галіўся.

Споведзь скакуна
Скакаць з трампліну
здольнасць
вялікая ў мяне…
Ламаю часта косці,
а кінуць каб, дык не!
Доктар кажа: хутка
зрастаюцца яны…
Амаль пройдуць пакуты,
я зноў на вышыні.
Ад гэтага не маю
я жонкі. Усе бягуць!
Як скокну, усё ламаю:
то рэбры, то нагу.

Реклама

Па-сухому не ідзе
— Налі сто грам, мая ты кветка!
— На п’янку зранку цягне?
— Ды не, каб праглынуць
таблетку,
у вантробах нешта прагне…

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии