Як у анекдоце

0

Аднойчы нечакана
Прыйшоў Іван з работы,
І ўбачыў каля ванны
Мужчынскія ён боты.
— А гэта што такое? -
У жонкі ён пытае.
— Сантэхнік сёе-тое
У ванне падпраўляе…
Пайшла туды я ў ранні,
Каб трошачкі памыцца,
Там не трымае кранік
Гарачае вадзіцы…
Я — у домакіраванне,
Сантэхнік і прыйшоў.
Цяпер сядзіць у ванне,
Пашкоджанне знайшоў!
Чаму прыйшоў ты рана?
— Работы той — а ні…
— На кухні ты пад кранам
Рукі спаласні…
Памыў? Я зараз шпарка
Яешаньку зраблю,
З агурчыкам ды скваркай,
Ды й чарачку нал’ю…
— Сантэхніка я клікну…
Да ванны падыйшоў,
Сантэхнік й боты зніклі,
Нічога не знайшоў.
… Далей казаць не варта,
Бо гэта ўжо не жарты.

Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии