Вучыцца разам з суседзямі

0

Студэнты з нашага рэгіёну маюць магчымасці падаць заяўкі на ўдзел у адукацыйных праграмах, якія прапануюць суседнія еўрапейскія краіны.

Як вынікае з інфармацыі, што размяшчаецца на сайце www.visegradfund.org, у 2009 годзе Міжнародны Вышаградскі Фонд прапануе беларускім студэнтам і вучоным 80 семестраў навучання ў любым дзяржаўным ці прыватным універсітэце краін-удзельнікаў Вышаградскай Групы — рэгіянальнага саюза паміж Чэшскай Рэспублікай, Рэспублікай Венгрыя, Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Славакія — чатырмя цэнтральнаеўрапейскімі дзяржавамі, якія з 2004 года з’яўяюцца членамі Еўрапейскага Саюза.
Міжнародны Вышаградскі Фонд заснаваны ў 2000 годзе. Яго дзейнасць скіравана на падтрымку праектаў у сферы адукацыі, культуры, супрацоўніцтва і абмену моладзі, памежнага супрацоўніцтва і папулярызацыі турызму.

Реклама

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии