Ушанавалі памяць Альгерда Абуховіча

0

Актывісты грамадскіх арганізацый Случчыны 22 жніўня адзначылі 110 гадавіну з дня смерці Альгерда Абуховіча.

У гэты дзень на старых слуцкіх могілках, што па вуліцы 14 Партызан, было добраўпарадкавана месца пахавання паэта, пасаджаны кветкі, а на помніку ўсталяваны металічны крыж.
Нагадаем чытачам, што Альгерд Абуховіч — адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага. Вуліца ў Слуцку носіць імя вядомага паэта і змагара за «уваскрашэнне Бацькаўшчыны».

Реклама

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии