Родная мова мая

0
Юрий Владимирович

7 верасня — Дзень беларускай пісьменнасці. Ци заўсёды Вы думаеце, пішаце, размаўляеце па-беларуску?

Кацярына, студэнтка медкаледжу (Слуцк):
— Шкада, што ў каледжы не карыстаюцца беларускай пісьменнасцю. Прыязджаю да бацькоў і адпачываю душою пры размове з роднымі.

Реклама

Андрэй Паўлавіч, слесар (Слуцк):
— Люблю Кандрата Крапіву за беларускую мудрасць. Яго трапныя выразы жывуць і будуць жыць, пакуль не згіне нацыя.

Паліна Мікалаеўна, пенсіянерка (Салігорск):
— Наша мова ў побыце на другім плане. Але яна назаўсёды ў маёй душы. Калі пачынаю хвалявацца, у размове пераходжу на родную мову. Да роднай мовы ў дзяржавы павінен быць дзяржаўны падыход.

Аляксей Чадовіч, станочнік (Салігорск):
— У дзяржаве ўсё справаводства на рускай мове, і гэта стрымлівае (калі не больш) беларускае пісьменства.

Лена, вучаніца 10 класа (Салігорск):
— Карыстаюся беларускай пісьменнасцю і мовай толькі на ўроках ў школе. Я такая не адна. Не ведаю, добра гэта ці не.

Апытанне У.Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии