Са святам, Салігорск!

0

З 29 па 31 жніўня салігорцы адзначаюць 50-годдзе свайго горада і Дзень шахцёраў. Што жадаюць сваім суседзям случчане?

Міхась Адамавіч, пенсіянер:
— Хацелася, каб горад, у зачатках якога ў 1959 годзе рабіў газету «За коммунистический труд», і надалей быў буйным прамысловым і культурным цэнтрам з адметным нацыянальна-беларускім каларытам. На гэтай зямлі нарадзілася нямала пісьменнікаў, мастакоў.

Реклама

Алёна, вучаніца 10 класса:
— Жадаю, каб горад заставаўся такім прыгожым, святочным і надалей, а хлопцы салігорскія пілі менш гарэлкі.

Ганна Рыгораўна, пенсіянерка:
— Людзям жадаю шчасця, міра і здароўя, каб прагна імкнуліся да працы. Шахцёры са сваёй зарплатай нам, пенсіянерам, — як светлячкі ў нашым жыцці.

Таццяна, прадавец:
— Хай далей горад квітнее. Каб яго рамантавалі не толькі к святу, а штодня і штогод. Жыхары горада — людзі добрыя, каб былі здаровымі.

Опрашивал
Владимир Амельченя

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии