Філіял «Беларусбанка»: выхадныя з вандроўкамі

0

Сёння нярэдка можна пачуць як ад пажылых, так і ад маладых, што «выхадныя праляцелі, а ні для душы, ні для цела зноў нічога не атрымаў».

«Кур’ер» падказвае адрас слуцкай установы, члены калектыву якой шукаюць і, па іх жа словах, знаходзяць магчымасці з карысцю правесці свой вольны час — Слуцкі філіял №615 АСБ «Беларусбанк».
Мінулы тыдзень, па словах супрацоўнікаў філіяла, як ніколі быў насычаным: у аўторак пасля працы адбылася сустрэча з цікавым субяседнікам Янкам Крук, аўтарам кнігі «Залатыя правілы народнай культуры», а ў выхадныя — турыстычная паездка ў сталіцу Украіны. Падчас экскурсіі ў Кіеў удалося пазнаёміцца з гісторыяй горада, наведаць святыні, пакланіцца мошчам Кіева-Пячорскай лаўры. Не абышлося і без шопінгу.
Самі супрацоўнікі ўстановы больш звязваюць магчымасць правядзення такіх мерапрыемстваў з актывізацыяй працы іх прафсаюзнай арганізацыі і з падтрымкай гэтых пачынанняў непасрэдна з боку Ганны Глібавец, дырэктара філіяла банка.

Реклама

Аддзел навін


0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии