З гумарам аб нашым быце

0

Ратаўнік
— Доктар, чуў я, што людзей
Вы шмат уратавалі?
Ад Вас даведацца хацеў:
Праўду мне казалі?
— Мо таму, што я зрабіў
Мала аперацый?
І ў многіх шанец быў
У жывых застацца!

Цяжкая ноша
— Іншыя мужчыны
Вельмі дрэнна лічаць:
П’яная жанчына —
Лёгкая здабыча.
Але ж несці цяжка
Ношу тую потым! -
Уздыхае Якаў,
Аж мокры ад поту.

Реклама

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии