Выцінанкі Вячаслава Дубінкі

0

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 23 ліпеня па 15 жніўня працуе персанальная выстава новых работ майстра выцінанкі случчаніна Вячаслава Дубінкі пад назвай «…Карагодзілі, спявалі…».

Аўтар стаяў ля вытокаў адраджэння гэтага амаль забытага віду народнай творчасці. Вячаслаў нарадзіўся ў Слуцку, скончыў тут сярэднюю школу. У багатай калекцыі майстра захаваліся арыгінальныя дэкаратыўныя рушнікі з каляровай паперы, своеасаблівая «згадка» пра знакамітыя слуцкія паясы.
Работы нашага земляка вядомы далёка за межамі Беларусі. Яны ўпрыгожвалі шматлікія выставы ў Маскве, Харкаве, Вільні, Польшчы.
«Фантазія майстра не мае межаў, — лічыць літаратар і сябра аўтара выставы Аляксандр Зіноўеў. — Тут і жар — птушкі, лупатыя каты, вадзянік на балоце, птушкі на дрэвах. Змей Гарыныч і Баба Яга дзівосна, маляўніча ўжываюцца ў выцінанках Вячаслава Дубінкі. Пад чароўнымі нажніцамі па-новаму ажылі і шмат якія героі дзіцячых казак.
У Вячаслава Дубінкі адметнае кампазіцыйнае пачуццё. Гэтаму нямала дапамагае яго апантанасць калекцыянера, захапленне збіраннем паштовых марак і налепак ад запалкавых карабкоў. Прафесія фатографа шмат чаму навучыла. А прыродная назіральнасць дый цікаўнасць да ўсяго, што нас акружае, радуе вока, цешыць душу».

Реклама

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии