Штогадовы конкурс малюнкаў, прысвечаны ўгодкам прыняцця дэкларыцыі аб незалежнасці Беларусі адбыўся 27 ліпеня ў Салігорску.
Як паведамляе рэсурс www.esoligorsk.net, мерапрыемства адбываецца трэці год запар. Дзесяткі маладзёнаў, што сабраліся ў цэнтры Салігорска, стварылі сапраўдныя творы мастацтва на асфальце.
Князь Альгерд, Чырвоны касцёл у Мінску і выявы герба «Пагоня» некалькі гадзінаў радавалі мінакоў.
«Нават маленькія дзеці ўзялі ў рукі крэйды і далучыліся да нас», — падзялілася ўражаннямі Хрысціна Самойлава. Праз некалькі хвілін пасля завяршэння конкурсу спэцтэхніка ЖКГ змыла малюнкі.
Аддзел навін