Прэтэндэнт на лепшы балкон

0

Тры гады запар салігарчанка Валянціна Мікалаеўна прымае удзел у конкурсе на лепшы ў горадзе балкон, які праводзіць да Дня горада прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

«Я заўсёды была сярод лепшых кветкаводаў. Спадзяюся, што і на гэты раз мой балкон таксама будзе прызавым, — зазначыла ў размове з карэспандэнтам „Кур'ера“ гаспадыня. — Сёння ў мяне расце больш за сто сартоў кветак-аднагодак».
І сапраўды, калі прайсці дваром дома № 2, што па вуліцы Багамолава ў Салігорску, немагчыма не заўважыць балкон Валянціны Міхайлаўны на пятым паверсе, з якога лагодна цешаць вока рознакаляровыя кветкі. Гаспадыня ўспамінае, як стваралася гэта прыгажосць.
— Як атрымалі кватэру ў 1980 годзе, першае, што зрабілі - скрынкі пад кветкі. Суседзі на балконах ставілі шафы, майстравалі халадзільнікі (вядома, кватэры маленькія), а я прасіла зрабіць балкон такім, каб добра было разводзіць кветкі, — гаворыць Валянціна Мікалаеўна. — На балконе стаіць рама, але яна не зашкленая. Тут вольны доступ паветра. У другой палове дня кветкі лагодна гуляюць з сонейкам.
Многія з суседзяў з мяне кпілі, што сытым з кветак не будзеш. Але пасля таго, як я праехала па беламу свету, пераканалася яшчэ больш у сваёй добрай справе. На свае вочы бачыла: чым лепш жывуць людзі, тым больш у іх кветак. Пабывала ў Кітаі, Турцыі, Румыніі, Харватыі, Чэхіі, Польшчы, Германіі, Бельгіі, Францыі, Галандыі - усюды людзі ўпрыгожваюць сваё жытло кветкамі.
Дзякуй Богу, што гэта прыгажосць апошнім часам прыходзіць і да нас.

Реклама

Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии