Помнік Альгерду Абуховічу

2

На тэрыторыі прыватнага мастацкага музея Анатоля Белага ў Старых Дарогах 6 ліпеня была ўсталявана памятная шыльда Альгерду Абуховічу, аднаму з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.

Першапачаткова планавалася, каб памятны знак пісьменніку з’явіўся ў Слуцку, паколькі жыццё Альгерда Абуховіча цесна звязана з гэтым горадам. Тут ён і пахаваны на старых могілках, што па вуліцы 14-ці Партызан. Па словах Анатоля Белага, уладальніка музея, перамовы аб увекавечванні памяці пісьменніка са слуцкімі чыноўнікамі цягнуліся тры гады, але не далі станоўчага выніку, хоць бронзавая шыльда была выраблена даўно і за прыватныя сродкі.
«Дакладней, мне не было сказана ні „не“, ні „так“. Таму я вырашыў усталяваць шыльду на тэрыторыі свайго музея, — сказаў Анатоль Белы падчас размовы з карэспандэнтам „Кур'ера“. — Мяркую, што ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў пачатку верасня. Да гэтага часу не вырашаны лёс і яшчэ аднаго памятнага знака — у гонар слуцкіх паясоў. Бронзавая шыльда з выявай ткачых таксама ужо выраблена. Месца, якое прапаннуюць слуцкія ўлады (пляцоўка, дзе раней знаходзіўся помнік маршалу Жукаву), не можа разглядацца як сур’ёзны варыянт, бо яно ніякім чынам не звязана з сусветна вядомым брэндам Слуцка».

Реклама

Антон Зубарэвіч

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Крокодил Коля
Крокодил Коля
26 декабря 2013 23:35

Дзее тыя што крычаць:"Жыве Беларусь"? Вот взяли бы и собрали бы на помник.