Памерла Ларыса Аляксандраўна Лук’янцава

0

Нават ведаючы аб тым, што чалавек моцна і безнадзейна хварэў, вестка аб смерці на 84-ым годзе жыцця нашага пазаштатнага аўтара Ларысы Аляксандраўны Лук’янцавай не стала менш горкай і балючай.

Гэтая цікавая інтэлегентная жанчына была ў першую чаргу чалавекам актыўнай грамадзянскай пазіцыі, носьбітам высокай маралі. Яе ведалі як прыстойнага чалавека, які вельмі любіў людзей, любіў свой горад, сваю маленькую радзіму. Жыццё яна звязала з кнігамі, з бібліятэчнай справай, пачала працоўную дзейнасць бібліятэкарам у Слуцкім педвучылішчы, пазней 35 гадоў працавала ў бібліятэцы сярэдняй школы №10.
Ларыса Аляксандраўна з настойлівасцю, заслугоўваючай асаблівай увагі і павагі, займалася краязнаўствам. Яна са старонак «Кур’ера», «Слуцкага края», «Преображения», «Царкоўнага слова», «Мінскай праўды» прапанавала чытачам мноства цікавых матэрыялаў аб гісторыі і культуры, аб знакамітых людзях Случчыны.
Іншым часам заставалася толькі здзіўляцца і задавацца пытаннем, адкуль гэтая жанчына чэрпае сілы, як ёй удаецца пастаянна быць такім аптымістам і дабразычлівым чалавекам.
Ларыса Аляксандраўна Лук’янцава такой і застанецца ў памяці супрацоўнікаў «Кур’ера» — прыстойным чалавекам, які ўвесь можа аддавацца сваёй любімай справе, верыць у дабро і дасягаць жаданых вынікаў.
Рэдакцыйны калектыў «Кур’ера»

Реклама

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии