Да Дня Незалежнасці

0

Жалезны крыж Фрыц атрымаў
за спаленыя хаты,
дзе катаваў і забіваў
людзей…
Спынілі ката!
Ад партызан загінуў ён
у беларускім лесе.
З ім яго карны батальён
палёг тут, на Палессі.
Нават драўляныя крыжы
мясцін тых не адзначаць,
і сваякі іх з-за мяжы
ніколі ўжо не ўбачаць.
…Вось так тут некалі было
з захопнікамі, людзі.
А быць інакш і не магло!
І так заўсёды будзе!
***
— Ганс, уражанне якое
атрымаў ты пры сустрэчы
з рускім войскам у час бою?
— Шульц, аб гэтым няма рэчы!
Не магу сказаць нічога:
уцякаў, не азірнуўся…
Спадзявайся, Ганс, на ногі,
у час вольны трэніруйся…

Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии