Замалёўкі аб нашым быце

0

— Ты адкажы мне на пытанне:
«Табе шанцуе ў каханні?»
— Шанцуе. Ды яшчэ і як:
І вось таму я халасцяк…
***
Мужчына з фотаапаратам
Ля водасховішча ідзе.
Тут да яго дзяўчына раптам:
— Сяброўка топіцца ў вадзе!
— Даруйце, плёнкі, як на ліха
Не засталося нават крыху.
***
— Во час настаў, хоць ты крычы!
— У чым справа, Ганнуля?
— Сёння пудзіла ў начы
І тое распранулі!!!
***
— Скажыце, доктар, а ці варта
Мне закурыць пасля інфаркту?
— Я адкажу вам на пытанне:
У вас апошняе жаданне?
Калі не хочаце больш жыць,
То можаце і закурыць.

Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии