Проект Слуцкой детской библиотеки стал лучшим в Беларуси

0

Первое место занял проект Слуцкой детской библиотеки в XVI республиканском конкурсе «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры». В конкурсе принимало участие 47 публичных библиотек Беларуси.

Недавно Министерство культуры РБ подвело итоги-2007 этого ежегодного конкурса, целью которого является усиление работы библиотек в формировании национального самосознания, распространения идеи белорусскости, пропаганды наследия, истории, литературы, языка и народной культуры.
Конкурс проводился в трёх номинациях: «За значительный вклад в воспитательную работу с подрастающим поколением», «За новаторство в области библиотечного дела» и «За поисково-исследовательскую работу».
Согласно приказа Минкульта РБ № 180 от 9 июня 2008 года «Об итогах конкурса…», в номинации «За значительный вклад в воспитательную работу с подрастающим поколением» первая премия (1,5млн рублей) вручена Иказненской сельской библитотеке Браславской центральной библиотечной системы Витебской области и Слуцкой городской детской библиотеке, филиал № 3 (заведующая Галина Шахнович).
Галина Шахнович представила краеведческий проект «Слуцк — валожка ў вянку Беларусі». Его особенность в том, что он рассчитан на 10 лет. Стартовал проект в 2006 году, когда Слуцк отметил 890-летие, и закончится в 2016 году, когда будет отмечаться 900-летие города. «Почему проект рассчитан на 10 лет? Потому что дети являются читателями детской библиотеки — с 1 по 10 класс, — поясняет автор проекта. — Задача — за 10 лет не только познакомить юного читателя с историей города, но и сформировать его с помощью книги, как гражданина и патриота».
В проекте задействованы также возможности СМИ и Интернета. Работа проводится в сфере общего, литературного, церковного и экологического краеведения.
На сегодняшний день в детской библиотеке реализуется этап проекта, рассчитанный на учеников 1−4 классов.

Реклама

Алесь Достанко

ДАДАТАК
Для рэалiзацыi праекта ў Слуцкай гарадской дзiцячай бiблiятэцы iснуюць неабходныя ўмовы i рэсурсы:
— Значны аб’ём сацыяльна значымай iнфармацыi: беларуская класiчная i сучасная мастацкая лiтаратура, лiтаратура па гiсторыi i эканомiцы Беларусi, краязнаўчы куток, дзе скампанавана iнфармацыя па ўсiх галiнах ведаў, звязаная са Случчынай. Асобна выдзелена духоўна-праваслаўная лiтаратура ў асветнiцкiм цэнтры «Насустрач дзiцячым сэрцам».
— У горадзе ёсць чытацая група, якая арыентыравана на чытанне беларускай краязнаўча-духоўнай лiтаратуры: вучнi i настаўнiкi 12-цi агульнаадукацыйных школ, школы-iнтэрната для дзяцей сiрот, Цэнтра карэкцыйна-развiваючага абучэння i развiцця дзяцей i падлеткаў, наведвальнiкi 18 дзiцячых дашкольных устаноў, бацькi.
— Пры бiблiятэцы створаны i працуе лiтаратурна-музычны салон «Лiра», дзейнасць якога накiравана на лiтаратурна-эстэтычнае i маральна-духоўнае выхаванне дзяцей i падлеткаў.
— Члены экалагiчнай студыi «Веннiсаж» у падрыхтоўцы мерапрыемстваў арыентыруюцца на лiтаратуру аб сваёй Радзiме, займаюцца пошукавай i краязнаўчай работай.
— У лялечным тэатры «Бурацiна» ставяцца спектаклi па матывах твораў беларускiх пiсьменнiкаў, а таксама легенд i паданняў пра Случчыну.
— Аматарскае аб’яднанне «Преображение» напраўлена на абмеркаванне духоўна-маральных праблем, знаёмства са святынямi роднага края.
— У дыскусiйным клубе для падлеткаў «Пераломны ўзрост» праводзяцца абмеркаваннi твораў беларускiх пiсьменнiкаў, сустрэчы з аўтарамi кнiг.

Дэмакратычныя працэсы, што адбываюцца ў грамадстве, удыхнулi ў краязнаўства новае жыццё. Прыйшлi новыя тэмы ў работу з дзяцьмi:
— царкоўнае краязнаўства;
— этнаграфiя;
— тапанiмiка,
— мясцовы фальклор,
— запiсы расказаў старажылаў i ўдзельнiкаў падзей,
— складанне генеалагiчных дрэў
— мясцовая выдавецкая дзейнасць.
— iнфарматызацыя бiблiятэк

Што кранаецца дзяржаўнай падтрымкі краязнаўчай работы, то з боку Слуцкага раённага выканаўчага камiтэта ўсе ўстановы, што займаюцца краязнаўчай работай, адчуваюць пастаянную фiнансавую падтрымку. З раённага бюджэту адпускаюцца неабходныя аб’ёмы фiнансавання на камплектаванне бiблiятэк Слуцка, як гарадской дзiцячай, так i школьных i спецыялiзаваных бiблiятэк для дзяцей-iнвалiдаў, iх падпiску на перыядычныя выданнi.

Дзiцячая бiблiятэка цесным чынам супрацоўнiчае з:
— Установамi аддзела культуры Слуцкага райвыканкама
— Сярэднеадукацыйнымi школамi горада Слуцка
— Гарадскiм краязнаўчым музеем i яго фiлiяламi «Беларуская хатка» i Галерэяй мастацтваў"
— Гарадской станцыяй юных натуралiстаў;
— Гарадской станцыяй юных турыстаў;
— Раённай iнспекцыяй па ахове прыродных рэсурсаў i абароне навакольнага асяроддзя;
— Слуцкiм благачыннем;
— З мясцовымi краяведамi-аматарамi.
— Слуцкiм бюро падарожжаў i экскурсiй
— Гарадскiмi сродкамi масавай iнфармацыi
— Лiтаратурным аб’яднаннем «Случ» пры газеце «Слуцкi край»

Праект «Слуцк — валошка ў вянку Беларусi» уяўляе сабой сiстэму ўзаемазвязаных мерапрыемстваў, якiя рэалiзуюцца сумесна з зацiкаўленымi суб’ектамi на кожным з этапаў яго ажыццяўлення на тэрыторыi горада.
Мэта распрацоўкi i рэалiзацыi праекта заключаецца ў павышэннi кампетэнтнасцi чытачоў у пытаннях краязнаўства з аднаго боку i аказанне дзейснай дапамогi ў выбары правiльных маральных арыенцiраў шляхам:
— Забеспячэння даступнасцi да краязнаўчых i духоўна-маральных iнфармацыйных рэсурсаў;
— Распаўсюджання краязнаўчых ведаў, фармiраванне i развiццё краязнаўчых патрэбнасцяў;
— Набыцця краязнаўчых матэрыялаў на розных носьбiтах: кнiгi, буклеты, карты-схемы, часопiсы, газеты, брашуры, аудыя-i вiдыякасеты, кампакт-дыскi, плакаты, паштоўкi;
— Сiстэматэзацыi i захоўвання краязнаўчых матэрыялаў.
— Садзейнiчання вучням i моладзi ў вывучэннi багатай гiсторыi Случчыны сродкамi i магчымасцямi бiблiятэкi;
— Забеспячэння правядзення комплекса мерапрыемстваў, накiраваных на ўзраджэнне i захаванасць гiстарычнай i культурнай спадчыны горада.
— Фармiравання шырокай грамадскай цiкаўнасцi да краязнаўства.

Задачы праекта наступныя:
— Далучэнне чытачоў да духоўна-маральных i эстэтычных каштоўнасцяў краязнаўчай культуры.
— Фармiраванне агульнага ўяўлення аб вытоках паходжання культурных каштоўнасцяў, што аказалi найбольш дзейсны ўплыў на развiццё беларусаў як нацыi.
— Знаёмства з гiсторыяй Праваслаўнай Беларусi, як непадзельнай часткай гiсторыi беларускага этнаса i дзяржавы, з нацыянальнымi святынямi, у тым лiку царкоўнымi, помнiкамi культуры, звязанымi з нашым рэгiёнам.
— Фармiраванне патрыятызму, здольнасцi жыць у грамадстве, паважаць правы асобы, праяўляць нацыянальную i рэлiгiйнае цярпенне, павагу да розных моў, традыцый i культур iншых народаў, фармiраванне грамадзянскай самасвядомасцi.
— Выхаванне здаровага ладу жыцця, уменню супрацiстаяць негатыўным сацыяльным працэсам.
— Правядзенне прафiлактыкi супраць уцягнення дзяцей i падлеткаў у дэструктыўныя секты.
— Прыцягненне чытачоў у бiблiятэку.
— Па прынцыпу максiмальнай паўнаты выяўленне i ўключэнне у фонд краязнаўчых дакументаў, пастаяннае папаўненне краязнаўчага фонда.

Праект дзейнічае ў некалькіх напрамках:
1. Арганiзацыя краязнаўчай бiблiятэчнай прасторы
2. Агульнае краязнаўства «Случчыны роднай славутыя крокi»
3. Лiтаратурнае краязнаўства «Не зводзiлiся ўсе вякi на Случчыне паэты»
4. Царкоўнае краязнаўства «Вялiкiя святынi малой радзiмы»
5. Экалагiчнае краязнаўства «Там, дзе Случ гамонiць»

Распрацоўшчыкі праекту ўпэўнены: «Толькi рацыянальны, навукова абаснаваны, сацыяльна арыентаваны, комплексны, скаардынаваны краязнаўчы праект дапаможа iстотным чынам змянiць адносiны ў грамадстве да духоўна-краязнаўчай лiтаратуры i ўбачыць яе ролю як выхавальнiка ў чалавека патрыятызму, талерантнасцi, духоўна-маральных якасцей. Рэалiзацыя краязнаўчага праекта „Слуцк — валошка ў вянку Беларусi“ будзе садзейнiчаць больш цеснаму аб’яднанню ўсiх гарадскiх краязнаўчых рэсурсаў у адзiную сiстэму i арыентацыю iх на вырашэнне адной з найважнейшых нацыянальных задач — выхаванню сапраўдных патрыётаў сваёй Радзiмы».


0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии