У мінулыя выхадныя ў Гародні прайшоў VII фестываль нацыянальных культур, які адбываецца раз у два гады.
Журналісты «Кур’ера» завіталі на каларытныя падворкі прадстаўнікоў нацыянальнасцей амаль з усяго СНД, а таксама яўрэяў, афганцаў, цыган, індусаў, карэйцаў. На кожным з іх гасцей сустракалі песнямі, танцамі, народнымі абрадамі. Украінцы частавалі гарэлкай і салам, яўрэі — мацой. На індыйскім падворку прапанавалі прымерыць нацыянальны касцюм — сары. Паспрабаваць нацыянальныя стравы госці і жыхары горада маглі ў тракцірах, карчмах, шынках, чайхане, пельменных і шашлычных.