Жыццёвыя замалёўкі

0

Во параўнаў!
— Скажы, Ігнат, чаму жанчыны
Фарбуюцца заўсёды?
— Напэўна, ёсць таму прычыны
У гэтага народа…
— Духамі рознымі сябе
Абліваюць надта?
— Няхай ільюць… Шкада цябе?
— Я ж уцякаю з хаты!
— А ты, калі сядзіш і п’еш,
Ці мо прыходзіш п’яны,
Адчувае сябе лепш
З табой твая Ульяна?
— Як змог ты гэтак параўнаць?
Для іх ты — малайчына,
Навошта прыклад такі браць?
То — я, а то — жанчына…

Што лепей?
— Я ад жонкі больш за тыдзень
Не чуў нават слова…
Як у хату з фермы прыдзе,
Ніякай размовы.
Вось і думаю я, Сідар,
З ёю развадзіцца…
Чым па хаце моўчкі брындаць,
Лепей утапіцца!
— Ды табе, Ігнат, у гэтым
Шчэ пашанцавала!
Знойдзеш зараз ты кабету,
Каб хоць дзень маўчала?!

Реклама

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии