Помста паліцаю (быль)

Вечар. Сорак другі год.
Лес. Прасёлак…
…Партызанскі быў налёт
На пасёлак.
Мсціўцаў паліцай заўжды
Так баяўся,
Уцякаў абы-куды,
Ратаваўся.
Вось і зараз вартавы —
Небарака
Шусь пад ганак ледзь жывы,
А там — сабака!
…Гарнізон атрад граміў,
А пад ганкам
Паліцай з сабакам быў
Аж да ранку.
Як у дзірку ён пралез,
Некураты?
Сядзеў мокры ён увесь
Пад той хатай.
(Нагу Бобік паднімаў
Ад прыроды,
Паліцая паліваў
Ён без згоды).
Паліцай сабаку кляў,
Моўчкі толькі.

Колькі ж іх ён пастраляў?
Шмат з вінтоўкі!
Помсціў Бобік мой яму
Тут старанна.
А паскардзіцца каму?
Партызанам?!
«Не! Хай лепш сваю нагу
Паднімае!
Я ж адсюль не пабягу,
Хоць сканаю!»
…Паліцая потым як Вызвалялі?
«Ганак разбіраў сваяк», —
Так казалі.

Реклама

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии