Гастранамічныя пакуты

0

Каму пагроза
— Казалі, што лупіны апельсінаў —
Для молі горшая пагроза.
Тры кілаграма з’ела Ніна…
Лятае моль…
— А Ніна?
— У той слёзы…

Спецыяліст па бананам
— Бананы еў?
— Ды еў, а як жа!
— А ты іх калі-небудзь чысціў?
— Навошта? — Ціту Якаў кажа. —
З іх, як ад бульбы,
больш карысці…
Вучыўся ж я на агранома,
Што там пад скурай,
мне вядома.

Реклама

На прыёме
— У Вашага мужа
Дрэнныя навіны…
— Можа, хворы дужа?
У тым я павінна…
Мо памрэ? О, людзі!!!
…Зірнуў доктар строга:
— Віна піць не будзе.
Ну, а так — нічога.

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии