Па заслугах і гонар

0

— Во, Захар, бяда ў мяне —
Сабаку сцягнулі!..
— Пачакай, Змітрок, мо не,
Прыбяжыць твой Жулік.
— Каб дзе-небудзь не звялі
Добрую пароду…
У яго ж тры медалі,
Пяць гадоў ад роду.
— Ты даруй мне ўжо, сусед,
Калі жонка з кумам
Збегла, не пабег ты ўслед…
— Нават і не ўздумаў!
Параўнанне ты прывёў,
Змітрок мой, няўдала:
Жонка ж мо без медалёў
Ад мяне ўцякала…

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии