Экспедыцыя да падземных кладовак краіны

2

Аб’ём работ, выкананых у мінулым годзе Беларускай геолага-разведачнай экспедыцый, якая базіруецца ў Слуцку, склаў шэсць мільярдаў рублёў. Яна атрымала звыш трохсот пяцідзесяці мільёнаў рублёў балансавага прыбытку і дзвесце пяць мільёнаў - чыстага.
Здавалася б, зусім нядаўна з-за слабага фінансавання геолагі ледзь-ледзь зводзілі канцы з канцамі. Таму і браліся за любы заказ. Напрыклад, зімой бурылі артэзіянскую свідравіну ў Белавежскай пушчы — ля рэзідэнцыі айчыннага Дзеда Мароза. Праўда, партфель тых заказаў у экспедыцыі асаблівай таўшчынёй не адрозніваўся. Даводзілася працаваць па няпоўнаму рабочаму тыдню, адпраўляць частку персаналу палявых партый у водпускі за свой кошт. Гэта выклікала масавы адток кадраў: семдзесят высокакваліфікаваных спецыялістаў звольніліся ў пошуках лепшай долі.

Падтрымка дала стымул
Ад поўнага заняпаду экспедыцыю, паводле слоў яе начальніка Аляксандра Лычнікова і галоўнага геолага Уладзіміра Дашкевіча, выратавала дзяржаўная праграма развіцця геалогіі. Яна жорстка агаворвае накірункі работы. Але і грашовыя сродкі пад тыя накіру-нкі выдзяляюцца буйныя. Слуцкія геолагі пачалі атрымліваць сучасную тэхніку. У канцы мінулага года сюды паставілі новую буравую ўстаноўку ў поўным камплекце. Чатыры такіх намераны паставіць экспедыцыі і сёлета.

Геаграфія пошуку
Сёння работнікі арганізацыі, колькасць якіх следам за ростам заробкаў паступова аднаўляецца, дзейнічаюць па ўсёй рэспубліцы. Буравыя вежы слуцкіх геолагаў высяцца на Брэсшчыне — ля Маларыты, на Магілёўшчыне — ля Касцюковічаў і Крычава. Яны выконваюць розныя заданні. Дапусцім, на Віцебшчыне вядзецца даразведка аднаго з мясцовых даламітавых кар’ераў, а таксама даследаванне на прадмет выкарыстання тых даламітаў (каб не купляць такую сыравіну за мяжой) у вытворчасці шкла.

Реклама

Сільвінітавыя перспектывы
А чым багаты нетры Міншчыны? У першую чаргу, сільвінітам. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца знакамітае Старобінскае радовішча гэтага карыснага выкапня. Дарэчы, слуцкія геолагі праводзілі разведку рудных палёў, дзе зараз вытворчае аб’яднанне «Беларуськалій» будуе пяты (Чырвонаслабодскі) і шосты (Бярозаўскі) руднікі. Летась экспедыцыя актыўна даследавала Нежынскі ўчастак радовішча, на якім у бліжэйшай перспектыве намечана разгарнуць узвядзенне сёмага рудніка. Акрамя таго, геолагі вывучаюць Дарасінскі ўчастак. Тут таксама з цягам часу вырасце руднік.

Жалеза для металургаў
Выяўлена на тэрыторыі вобласці і буйное радовішча жалезістых кварцытаў - каля вёскі Аколава Стаўбцоўскага раёна. Цяпер там вядзецца дэталёвая разведка, на якую выдаткавана каля шасці мільярдаў рублёў. Пасля такой разведкі можна будзе ставіць пытанне наконт будаўніцтва тут рудніка. Здабытая руда стане сыравінай для Жло-бінскага металургічнага камбіната. Варта адзначыць, што ў той пародзе трапляецца і золата.
Яшчэ адно радовішча жалеза, дакладней тытанамагнетытавых руд, знойдзена літаральна на мяжы нашай вобласці - непадалёку ад вёскі Навасёлкі Карэліцкага раёна, што на Гродзеншчыне. І там запасы выкапняў даволі вялікія — можна смела ўзводзіць руднік.

Сыравіна для будоўлі
Шмат у нетрах Міншчыны і будаўнічых матэрыялаў - пяску, гравію ды гліны. І не толькі. Нядаўна на Капыльшчыне, у раёне так званага Бабаўнянскага выступу, было выяўлена магутнае радовішча будаўнічага каменю. Рана ці позна, на думку геолагаў, тут абавязкова створаць кар’ер па здабычы таго каменю — сыравіны для вытворчасці шчэбеню.
Маюцца на тэрыторыі вобласці, напрыклад, на Любаншчыне, і залежы мелу. Трэба сказаць, што раённае кіраўніцтва даўно выношвае ідэю наладзіць на мясцовым камбінаце будаўнічых матэрыялаў выпуск цэменту. Аднак, як растлумачылі геолагі, ва ўрада краіны пакуль іншыя планы: развіваць існуючыя вытворчасці. Таму экспедыцыя актыўна вышуквае радовішчы мелу ў другіх рэгіёнах, каб стварыць рэзервныя сыравінныя базы, дапусцім, для Крычаўскага цэментна-шыфернагага або Касцюковіцкага цэментнага заводаў.

У пошуках алмазаў
Займаюцца слуцкія геолагі і пошукам алмазаў. У рэспубліцы вызначылі трыццаць чатыры трубкі ўзрыву з пародамі, блізкімі да кімберлітаў - карэннай крыніцай тых самых алмазаў. Зараз такія трубкі правяраюцца на Віцебшчыне, а таксама на Гомельшчыне. У апошняй пошук даў абнадзейваючы вынік: у вынятых з нетраў пародах знайшлі тры дробныя дыяменты. Што тычыцца Мінскай вобласці, то яна такім вынікам пахваліцца пакуль не можа. Аднак разведка тут працягваецца, і яе межы пастаянна пашыраюцца.

Сяргей Любшын


У музеі экспедыцыі прадстаўлены амаль усе багацці нетраў рэспублікі

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
topaz
topaz
6 апреля 2008 08:56

Всё описано весело…, в радужных перспективах. :-))))))
Как чел знакомый с этой структурой, смело скажу, ГОЛАЯ правда-матка.
Алмазы? — не смешите народ, поиски ведутся более 30лет. От ин. инвестиций и помощи (специалисты, техника, лаборатории) отказались, почему?
Знаете сколько в ср. в мире тратится на разведочную скважину на алмазы (гл. 200м), 3 — 4 мил-она баксов, а у нас? А у нас, в десятки раз меньше. С такими фин.-ми и тэмпами мы будем искать плодородную жилу 100 лет, и возможно не найдём.
Вам журналюгам об этом не сказали?
Железо? Ну да есть немного, но оно залегает в таких сложных условиях и на таких глубинах, что дешевле возить руду с России.
Да, я верю в светлое будущее страны во всех отнашениях, НО, как говорится: «ни в этой жизни».

topaz
topaz
6 апреля 2008 08:57

да, поздравляю всех геологов С ДНЁМ ГЕОЛОГА!!!