Я — ўваскрасенне і жыццё (Ян.11,25)

0

Узіраючыся ў святло Вялікоднай Раніцы, слухаючы званы, якія абвяшчаюць перамогу Пана над смерцю, хочам нанава ў вялікай радасці перажыць гэту найвялікшую Таямніцу нашай веры.
Уваскрослы Хрыстос, які перамог усе перашкоды на дарозе да нашага збаўлення, няхай дакранецца да нашых сэрц і напоўніць іх жывой верай у Яго прысутнасць сярод нас, непахіснай надзеяй на ўдзел у Яго хвале і гарачай любоўю, якая можа прабачыць самыя вялікія крыўды і дзяліцца з бліжнімі дарамі Бога.
Са святочным віншаваннем і дарам малітвы
айцец Аляксей Рамановіч, сёстры св. Ядвігі,
парафіяльная супольнасць касцёла св. Антонія ў Слуцку

З усяго сэрца запрашаем да супольнага святкавання:
20.03 — Вялікі чацвер: Св.Імша — памятка Апошняй Вячэры ў 18.00;
21.03 — Вялікая пятніца:
Літургія Вялікай Пятніцы Ў 17.30;
22.03 — Вялікая субота:
Асвячэнне вялікоднай ежы ў 8.00 і 17.45; Св.Імша ў 18.00; Начное чуванне ў 20.00;
23.03 — Вялікдзень: Св.Імша Ў 6.00 і 15.00;
24.03 — Вялікодны панядзелак:
Св.Імша — Ў 18.00.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии