Продкі амерыканскага прэзідэнта Джорджа Буша родам са Случчыны

0

Гэтую байку карэспандэнт «Кур'ера» пачуў ад нашага земляка — ураджэнца вёскі Набушава Алеся Пашкевіча, старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Вёска Набушава Слуцкага раёна цяпер добра вядомая ва ўсім свеце. Найперш з тае прычыны, што адтуль радзіма прэзідэнта Злучаных Штатаў. Калісьці па вёсцы хадзіла легенда. Сям’я вяскоўцаў Бушаў была небагатая. Іх дзеці - малыя бушаняты — хадзілі і прасілі ў суседзяў: «Дай хлеба, дай капейчыну». Паколькі слуцакі не скупыя людзі, яны давалі ўсё, што маглі, і казалі: «На, Буш, на, Буш». Адсюль і Набушава паўстала.
«Натуральна гэта жарт, які вельмі спадабаўся амбасадару Злучаных Штатаў Амерыкі, — зазначыў Алесь Пашкевіч. — Дыпламат, калі пачуў гэтую гісторыю, нават хацеў наведаць вёску Набушава і ў будучым умемарыялізаваць яе».

Запісала Таццяна Гусева

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии