Памятны знак заснавальнікам Беларускай народнай рэспублікі адкрыўся 15 сакавіка ў музеі выяўленчага мастацтва Анатоля Белага ў Старых Дарогах.
Адкрыццё помніка прысвечана 90-годдзю стварэння БНР. Пом-нік уяўляе сабой пласкасную скульптуру. Гэта металічны ліст памерам 1,5×2 м, на якім размешчаны 18 адлітых барэльефаў. Яго аўтары — Анатоль Белы, старшыня культурна-асветніцкага фонду «Спадчына», і скульптар Мікола Несцярэўскі.
Аддзел навін