Сустрэліся два “новых”
І пачалі размову:
— Быў нядаўна ў Швецыі…
— Ну, што там? Як з камерцыяй?
— Калі ёсць долары і кроны,
Не будзеш белаю варонай..
— Былі ў цябе праблемы з мовай?
Ці цяжка з імі мець размову?
Па-шведску ты ні “мэ” ні “бэ”…
Як удавалася табе?
— Ты што? Якія там праблемы?
Я з імі — на любыя тэмы!
Вось з нашай мовай, каб ты ведаў,
Праблемы існуюць у шведаў…
М.Мельнікаў