Выпадак на 8 Сакавіка

0

Казаў аднойчы мне Макар:
— На Восьмага сакавіка
Сумленна жонцы прызнаюся:
«Не мой жа сёння дзень, Маруся!»
Павіншаваў яе, вядома,
І сеў на лаву каля дома.
Сяджу. Сняжок, ды й дзень халодны…
І тут успомніў: я ж галодны!
У жываце аж забурчала…
Зайшоў у хату… Жонка спала,
Храпла пад коўдраю ў тым ложку.
Да жонкі дакрануўся трошкі.
Ускочыла мая Маруся:
«Ты розумам, Макар, крануўся!
Мой дзень жа сёння! Ці не бачыш?
Ля печы без мяне паскачаш!..»

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии