2 сакавіка ў Гарадскім парку культуры і адпачынку пройдзе народнае гулянне “Зіму праводзім — вясну сустракаем”

0

У праграме:
11.30-12.00 — запрашэнне скамарохаў “Гэй, спяшайцеся, на свяце сустракайцеся”.
На цэнтральнай пляцоўцы
12.00-14.00 — “Маслёнка прыйшла, бліноў прынесла” — тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам народных фальклорных калектываў Случчыны.
14.00-16.00 — танцавальная праграма “Спявай, душа, танцуйце, ногі!”
На пляцоўцы амфітэатра
14.00-15.00 — гульнёвая праграма “Весяліцца — не журыцца”.
11.00-16.00 — атракцыёны — слуп з прызамі, хадулі, бег у мяшках, перацягванне каната, чароўная печка, жартоўная рыбалка.
Увесь час гуляння будуць працаваць выстаўкі-продажы вырабаў народных майстроў, гандлёвыя кропкі, продаж бліноў.

2007 год. Масленіца ў Варкавічах (Слуцкі раён)

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии