Прайшла прэзентацыя новага выдання

0

У суботу 16 лютага ў Слуцкім краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя кнігі, прысвечанай старадаўнім беларускім краявідам, занатаваным на старых фотапаштоўках.
Яна мае назву «У пошках страчанага», а прадстаўляў яе адзін з аўтараў - пісьменнік Алесь Карлюкевіч.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся не толькі аб самім выданні і шляхах яго стварэння, але і аб гісторыі з’яўлення і пашырэння фотапаштовак на нашых землях, аб калекцыянерах, якія збіраюць старыя паштоўкі, і ў першую чаргу пра Уладзіміра Ліхадзедава, чыя калекцыя стала асновай ілюстрацыйнай часткі кнігі. Была звернута ўвага на прысвечаныя фотапаштоўкам кнігі, якія з’явіліся раней, і на адметнасць новай у параўнанні з імі. Тэма гістарычнай спадчыны, занатаванай на фотапаштоўках, цікавая і ў наш час запатрабаваная, таму былі агучаны планы падрыхтоўкі новых падобных выданняў. Напрыканцы сустрэчы наведвальнікі змаглі набыць новую кнігу і атрымаць на памяць аўтограф аўтара.

Ігар Ціткоўскі

Водгук
Случчанка Яўгенія: «Сустрэча пакінула шмат прыемных уражанняў. Гэта сапраўды ўнікальнае выданне, якое дапаможа моладзі паглядзець на Беларусь, на свой родны край другімі вачамі».

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии