Конкурс «Нашчадкі Скарыны»

0

На Случчыне дыпламантам конкурсу «Беларускi Настаўнiк 2007 года», які праводзіўся рэспублiканскім грамадскім аб’яднаннем «Таварыства беларускай школы», стала Алена Балоцкая, выкладчык беларускай мовы і літаратуры Салігорскага дзяржаўнага горнахімічнага тэхнікума.

А сёння ТБШ праводзiць веснавыя конкурсы на лепшыя роднамоўныя групы дашкольных устаноў горада Мінска i Мінскай вобласцi пад назвай «Нашчадкi Скарыны». У маі журы ТБШ назаве па тры лепшыя групы дашкольных устаноў сталiцы i Міншчыны, якiя вызначаюцца ўзорным нацыянальным выхаваннем.
Для ўдзелу ў конкурсах неабходна запоўнiць спецыяльную анкету (кiраўнiку ўстановы, выхавацелю цi бацькам) i даслаць яе на адзiн з наступных адрасоў да канца сакавiка 2008 года: 220029 Мiнск, а/с 64.
Журы разглядае конкурсныя дакументы, па неабходнасцi знаёмiцца з працай адукацыйнай установы i ганаруе шэсць лепшых груп двух сталiчных рэгiёнаў спецыяльнымi дыпломамi i падарункамi, адзначаюцца таксама i iх выхавацелi.
З анкетай можна пазнаёмiцца на старонцы ў Інтэрнэце nastaunik.info; dzietki.org. тэл. для даведак 029-7520821; 029-6322743.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии