Бытавыя замалёўкі

0

Крытыка і самакрытыка
Сустрэліся двое. Першы:
— Казалі, ты пішаш вершы.
Куды, мо, іх адсылаў?
— Вядома… у шуфляду стала.
Другі на гэта ў адказ:
— Там месца для іх якраз…

Сакрэт даўгалецця
Аб сваім дзед даўгалецці
Адказаў адной кабеце:
— Я б даўно памёр, Малання,
Ды ў мяне на пахаванне
Грошай гэтулькі няма…
Адчуваеш, мо, сама?
Вось, як грошы сабяру,
То адразу і памру.

Яго журба
— І чаму шмат п’еш ты?
Згуба ж у віне!..
— Жонка з сябрам лепшым
Збегла ад мяне.
Не знайду спакою!
Што зараз рабіць?
Як жа без яго я Буду зараз жыць?

Реклама

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии