Аповесць аб Сафіі Слуцкай

0

Аповесць аб Сафіі СлуцкайЧасопіс «Маладосць» з чацвёртага нумара 2008 года пачынае друкаваць пераклад аповесці Юзафа Ігнацы Крашэўскага «Апошняя са слуцкіх князёў».
Аўтар аповесці Юзаф Крашэўскі (1812−1887 гг.) — вядомы пісьменнік, адзін з заснавальнікаў польскага рамана, літаратуразнавец. Яго жыццё і творчасць звязаны не толькі з Польшчай, але і з Беларуссю, дзе ён жыў, вандраваў, сабіраў фальклор. Чытачы XIX стагоддзя добра ведалі падарожныя нататкі Крашэўскага аб Беларусі.
Самы значны мастацкі твор пра нашу краіну, які з’явіўся пасля падарожжа, — гэта гістарычная аповесць «Апошняя са слуцкіх князёў». Дзеянне ў ёй адбываецца ў 1599−1600 гадах, калі паміж двума мацнейшымі магнацкімі родамі ВКЛ Хадкевічаў і Ра-дзівілаў узнік канфлікт, у цэнтры каторага аказалася Сафія Алелькавіч. Апекуны княжны Хадкевічы і біржанскія Радзівілы заключылі дамову, што, калі Януш Радзівіл і Сафія Алелькавіч самі не будуць супраць, то, дасягнуўшы пэўнага ўзросту, стануць мужам і жонкай. Прыспеў час, але паміж двума родамі ўзніклі непаразуменні матэрыяльнага характару, якія ледзь не перараслі ў вайну…

Адзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии