Дурэюць толькі разам

0

Дурэюць толькі разамУ дваровай сучкі Сабіны, любіміцы дзяцей і нават дарослых жыхароў 48-кватэрнага дому, сёлета на свет паявіўся толькі адзін шчанюк, хоць у мінулыя гады яна нараджала па пяць-шэсць. Прычына таму старасць — Сабіне ужо гадоў дванаццаць, а гэта для сабакі нямала, іх век кароткі.
Пакуль шчанюк, якога дзеці празвалі Рыжым за каштанавы колер поўсці, быў у маладзёвым, два-тры месяцы ўзросце, і хтосьці з жыхароў падносіў яму курыныя костачкі ці тварог, Сабіна стаяла паблізу і не лезла ў ядакі - спрацаваў дадзены прыродай мацярынскі інстынкт.
Праз паўгода Рыжы стаў амаль дарослым кабялём. Яму дала прытулак у сваёй кватэры жанчына з суседняга дому. Пагуляць выпускае Рыжага ў двор, бо ён быў вельмі лагодны да дзяцей. Любіў паесці.
Неяк кінуў яму і Сабіне па некалькі курыных костачак — па-асобку кожнаму. І тут спрацаваў у Сабіны другі інстынкт: яна са злоснай лаянкай накінулася на Рыжага, стала кусаць яго і грызла тое, што яму належыла, потым сваё. Прынцып размежавання схожы з чалавечым: ты сын мой, а хлеб еш свой! А вось дурэюць яны разам. Рыжы куляецца па траве з Сабінаю. Яна ганяецца за ім — быццам і не было сваркі з-за курыных костачак.

Міхаіл Залескі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии