Праблемны базар

0

З пачатку новага года многія гандлёвыя аб’екты прадпрымальнікаў аказаліся зачыненнымі. Ці стварае гэта Вам дадатковыя праблемы?

Міхаіл Усеваладавіч, пенсіянер (Салігорск):
— Калі працуе рынак, значыць, у дзяржаве ўсё добра. Ідзеш па рынку — на душы радасць. Есць выбар. Я баюся таго часу, калі таргоўля будзе дзяржаўнай. Сёння няма працы на Салігорскім рынку, значыць, няма парадку ў дзяржаве. Мне вельмі прыкра.
Міхаіл Усеваладавіч

Аляксандр Сяргеевіч, студэнт (Салігорск):
— Я за тое, каб рынак быў. Рэвалюцыйныя метады пабудовы грамадскіх адносін гісторыя не апраўдвае.
Аляксандр Сяргеевіч

Реклама

Людміла Мікалаеўна, індывідуальны прадпрымальнік (Слуцк):
— Для мяне гэты ўказ будзе трагічным. Ён робіць выжыванне немагчымым. Уладкавацца на работу няма магчымасці. Як пракарміць сямью, не ведаю.
Людміла Мікалаеўна

Сяргей Пракопавіч, пенсіянер (Слуцк):
— Я за парадак. Тыя прадпрымальнікі, якія бастуюць, працуюць на небастуючых. Урад ведае, што робіць.
Сяргей Пракопавіч

Опрашивал
Владимир Амельченя

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии