Бытавыя замалёўкі

0

Бяда алкаголіка
— Чаго равеш?
— И ты зароў бы!..
Купіў вось пляшку і… разбіў!
Як выбух атамнае бомбы,
Шкляных асколкаў тых
звон быў.
І так на сэрцы стала цяжка,
Што словамі не перадаць…
Іду шукаць пустыя пляшкі
Ці нешта ўкрасці ды прадаць.

На зайздрасць
— Зірні, зірні сюды, мой мілы,
Тры капялюшыка купіла.
— Ды я, каханая, ужо бачу.
Навошта столькі?
— Растлумачу:
Вось гэты мне —
на кожны дзень,
А той — на выхадны ідзе…
— Ну, а навошта ж табе трэці?
— Так, каб зайздросцілі суседзі.

Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии