Шапміньёны пад пальмай на Каляды

0

У жыхара Салігорска Мікалая Кульбіцкага да святочнага стала выраслі грыбы шампіньёны.

Шапміньёны пад пальмай на КалядыПершы ўраджай быў больш важкім у час, калі капалі бульбу. Калядны — больш сціплы, але ад гэтага не стаў менш цікавым. Вясною мінулага года набралі свежай зямлі для пальмы на закінутых цяпліцах. Больш дзесятка гадоў на гэтай зямлі нічога не расло, акрамя пустазелля. Вось тады і трапілі споры грыбніцы ў гэтую зямлю. Кватэрныя ўмовы далі штуршок на прарастанне. Як паказаў час, пальма добра пераносіць прысутнасць новых суседзей.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии