Міншчына

0

Міншчына славутая мая,
Табой заўсёды ганаруся я.
На ўсе жыццё, на цэлы век,
У вянках лясоў і стужках рэк,
Заўсёды самая прыветная,
Як сонца, свецішся адна,
Жывёш, як мара запаветная,
І роўных для мяне няма.
Ты выгадавала шмат сваіх
сыноў -
Паэтаў, мастакоў і песняроў.
Пад песні Коласа, Купалы
Нас матулі калыхалі.
Гэтых песень ласкавыя словы
Я з дзяцінства ўсім сэрцам
люблю, —
Як сваю беларускую мову,
Як Міншчыну, слаўную сваю.
Ведаю я: на ўсёй планеце
Прыгожай такой не сустрэць.
Міншчына — край славутых
паэтаў,
Ды цябе немагчыма апець!
Так прыгажэй жа год ад году,
Старонка родная мая,
Табой заўсёды ганаруся я!
І трэба помніць нам заўсёды,
Хто нам усё гэта дараваў,
Пра тых, хто ў годы ліхалецця
Наш родны кут абараняў,
Пра тых, хто ў цяжкую гадзіну
З руінаў край наш уздымаў.
Мой любы, непаўторны край,
На крылах шчасця спачывай.
Люблю твае шумлівыя бары,
Блакітныя азёры, ручаі.
Не знішчым мы, не страцім,
не загубім
Таго, што ўсёй душою любім.
Міншчына родная мая, ключы
ад шчасця
Ты мне аддала, —
І гэтым ганаруся я!

Анжэла Бароўская,
навучэнка Слуцкага ПТК

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии