Газатурбінныя ўстаноўкі для «Беларуськалія»

0

Летась «ПА «Беларуськалій» у выніку рэалізацыі комплекса мерапрыемстваў зберагло шэсцьдзесят тысяч тон умоўнага паліва. Сёлета гэтая справа будзе прадоўжана.

Старобінскае радовішча ка-лійных соляў - адно з самых магутных у свеце. Аднак і на розныя сюрпрызы для прамысловага асваення яно шчодрае. У прыватнасці, руда ўтрымлівае вялікую колькасць нерастварымых астаткаў: дзесяць-пятнаццаць працэнтаў і больш. Гэта значна ўскладняе працэс перапрацоўкі сыравіны, патрабуе дадатковых затрат, што адмоўна адбіваецца на рэнтабельнасці - яна, дарэчы, у мінулым годзе дасягнула ў «Беларуськаліі» шасцідзесяці працэнтаў. Таму гарнякам даводзіцца не толькі пастаянна ўкараняць новыя тэхналогіі здабычы і абагачэння руды, але і пастаянна жорстка эканоміць энергарэсурсы.
Па інфармацыі кіраўніцтва аб’яднання, мяркуецца, што для кожнага рудаўпраўлення будуць набыты па пары газатурбінных установак, па восем мегават кожная. Электраэнергію будуць скарыстоўваць для тэхналагічных патрэб, а цяпло — для сушкі канцэнтрата, тэрмаапрацоўка якога зараз ажыццяўляецца газавымі агрэгатамі. Выгада ад новага спосабу, які намераны спачатку апробаваць на другой абагачальнай фабрыцы, відавочная. Пакуль што аналагічны праект у Беларусі ажыцяўляе толькі ААТ «Гродна Азот».

Сяргей Любшын

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии