Фотавыстава ў школе

0

Усяго тры дні знаёміліся вучні Пагосцкай сярэдняй школы з фотаздымкамі з Індыі былой вучаніцы гэтай школы Алы Амяльчэні.
Фотавыстава ў школеПасля школы Ала скончыла Салігорскі горна-хімічны тэхнікум па спецыяльнасці “Геалогія” і адразу была запрошана ў газету “Лидер-Пресс” фотакарэспандэнтам. Пасля яна скончыла Беларускі Дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці “журналіст”. Шосты год яна жыве і працуе ў Германіі. За гэты час пабывала ў многіх краінах свету. Лічыць, што школьнікам будзе цікавым знаёмства з Індыяй. У школе фотавыставу прынялі з цікавасцю. Класныя настаўнікі старэйшых класаў рыхтавалі спецыяльны ўрок пра Індыю. На прагляд выходзілі класамі.

Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии